Дзякуючы свайму таленту і настойлівасці будучы кампазітар у 1966 годзе паступае у Мінскую музычную вучэльню на аддзяленне «Харавое дырыжыраванне». Так пачаўся творчы шлях вялікага талента.
Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі нарадзіўся 2 красавіка 1949 года ў слаўным горадзе Лагойску. З самага маленства мастацтва акружала хлопчыка: Алесь назіраў за прыезджымі мастакамі, слухаў музыку па «радыё-талерцы», граў на баяне дуэтам з бацькам — і марыў аб прафесійнай музычнай кар'еры.
Цяжка было не заўважаць выключную прыродную музыкальнасць юнака: скончыўшы ўсяго 2 класы музычнай школы па баяне, у свае 16-17 год Алесь ужо кiраваў школьным духавым аркестрам i граў у iм на кларнэце. Паралельна распiсваў партыi для клубнага эстраднага аркестра, у якім сам граў на баяне, фартэпiана i альт-саксафоне, а таксама расшыфроўваў джазавыя iмправiзацыi з фанаграм. У пазнейшых інтэрв'ю Рашчынскі прызнаецца: «Сапраўды, ў сваім жыцці я пераіграў амаль на ўсіх інструментах сімфанічнага аркестра і народных інструментах. Кампазітару без гэтага — нельга.»
Алесь з маці Анастасіяй Міхайлаўнай, бацькам Уладзімірам Фадзеевічам і старэйшым братам Валерыем