І гэты час настаў: у 1989 годзе Алесь Рашчынскі становіцца мастацкім кіраўніком гурта «Купалінка», разам з якім знаёміць з беларускай народнай песняй слухачоў не толькі Беларусі, a i Польшчы, Германіі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Cірыi.
«Агмень» выступаў на Першым з’ездзе беларусаў свету ў Оперным тэатры, на 75-годдзі БНР у Белдзяржфілармоніі, «Славянскім базары», Першым міжнародным фестывалі фальклору ў Пінску, Днях культуры Мінска ў Боне (ФРГ), на розных святах, выставах, імпрэзах.
У 1991 годзе, яшчэ працуючы ў «Купалінцы», Алесь Уладзіміравіч стварае гурт-капэлу «Агмень» — першы ў Беларусі калектыў, які спявае і iгpaе аўтэнтыку на прафесійным узроўні. Пэўны час у ім працавалі легендарныя цымбалісты — бацька i сын Аляксандр i Mixaіл Лявончыкі.
Бацька і сын Аляксандр і Міхаіл Лявончыкі
Л. Верхавень і А. Рашчынскі ў складзе гурта «Купалінка»
Капэла «Агмень» Цэнтра этнаграфіі і фальклору Цэнтральнага раёна